Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі

Міністэрства аховы здароўя дазволіла дзецям з прыкметамі прастуды заставацца дома і не наведваць навучальныя ўстановы на працягу 5 дзён. Пры гэтым даведку з паліклінікі патрабаваць не будуць.

13.01.2025 / 22:29

Фота: freepik.com

«Дазволена адсутнасць дзяцей ва ўстановах адукацыі да 5 дзён без даведкі аб часовай непрацаздольнасці», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

У ведамстве адзначылі, што такі парадак дзейнічае «з улікам меркаванага росту захворвання на ВРІ ў канцы студзеня — пачатку лютага».

Сярод іншых мер у дзіцячых садках і школах будуць праводзіцца «ранішнія фільтры», то-бок выяўленне дзяцей з прыкметамі хваробы.

Што тычыцца дарослых, то ім у Міністэрстве аховы здароўя рэкамендавалі прышчапіцца ад грыпу, а на працоўных месцах праводзіць вільготную ўборку.

Мінздароўя: Рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца ў канцы студзеня — лютым

У Кітаі адзначаецца новая ўспышка рэспіраторнага віруса

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы

Nashaniva.com