Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы ў Еўрапарламенце, заявіў, што калі Еўрасаюз не будзе выдзяляць больш грошай на абарону, то перспектывы ў еўрапейцаў будуць невясёлыя.

13.01.2025 / 23:05

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Марк Рутэ заклікаў еўрапейскія ўрады павялічыць вайсковыя выдаткі вышэй за цяперашнія сярэднія 2% ВУП.

«Калі мы гэтага не зробім, праз 4-5 гадоў нам давядзецца ісці на курсы рускай мовы ці ехаць у Новую Зеландыю», — сказаў Рутэ.

Паводле яго ацэнкі, Расія за тры месяцы вырабляе столькі ж прадукцыі вайсковага прызначэння, што ўвесь НАТА за цэлы год.

«Увогуле, эканоміка Расіі не большая, чым эканоміка Нідэрландаў і Бельгіі, разам узятых. Вы двое, разам узятыя, і ёсць расійская эканоміка. Але яны вырабляюць за тры месяцы тое, што ўвесь НАТА вырабляе за год […] У іх няма нашых высокіх заробкаў, у іх няма нашай бюракратыі, яны могуць рухацца з больш высокай хуткасцю, і яны, фактычна, стварылі ваенную эканоміку», — адзначыў Рутэ.

Генеральны сакратар NATO параіў Зяленскаму менш крытыкаваць Шольца

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў

Рутэ: Украіна будзе сябрам НАТА

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна

Nashaniva.com