Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА
Паўгода таму ў двор Міністэрства замежных спраў Літвы зайшло маленькае кацяня. Цяпер Рангас стаў часткай каманды аддзела стратэгічных камунікацый і актыўна прадстаўляе Літву ў сацыяльных сетках, піша Delfi.lt
14.01.2025 / 07:50
Рангас з'явіўся маленькім кацянём. Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango
У Рангаса ўжо ёсць уласны тытул — «Каташэ» (ад слова «аташэ»). Наперадзе яго чакае кар’ерны рост, а пакуль ён дапамагае прасоўваць важныя ініцыятывы, напрыклад, збор дапамогі для жывёл Херсона.
Фота: Thediplocatrango
На працы Рангас паводзіць сябе адказна, амаль не драпае мэблю і любіць бываць у кабінеце міністра. Пасля працоўнага дня ён адпраўляецца дадому з Эміліяй Кілінскайце, супрацоўніцай міністэрства, якая стала яго апекуном.
«Рангас любіць людзей і быць у цэнтры ўвагі», — кажуць у міністэрстве.
Гэты чароўны каток ужо стаў сапраўдным талісманам і адначасова сімвалам дыпламатычнага сэрвісу Літвы.
Фота: Thediplocatrango
Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango
Рангас і былы міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Thediplocatrango
Рангас і сённяшні міністр Кястуціс Будрыс. Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango
Фота: Thediplocatrango