У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў
У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (БДМУ) на поўную магутнасць уключылі «адміністрацыйны апарат», рыхтуючыся да «выбараў» прэзідэнта, пішуць «Белыя халаты».
14.01.2025 / 10:38
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Нядаўна кіраўніцтва ўніверсітэта паведаміла выкладчыкам, што на перыяд выбараў забаронены адпачынкі (напэўна, каб павысіць яўку). Таксама ўведзена часовая забарона на пераздачы — ад выкладчыкаў патрабуюць, каб усе залікі і экзамены былі здадзены адразу.
Гэта робіцца для таго, каб студэнты з рэгіёнаў як мага хутчэй з’ехалі са сталіцы: маўляў, і ў Мінску будзе спакайней, і прагаласаваць «правільна» трэба дома.