За данаты будуць судзіць асуджанага кіраўніка ювелірнай майстэрні з Наваполацка

Уладальнік ювелірнай майстэрні «Самародак» Міхаіл Лабань у 2022 годзе быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за паклёп і абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.

14.01.2025 / 12:33

У мінулым годзе адбыўся суд аб узмацненні ўмоў пакарання — з пераводам з калоніі ў турму, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Стала вядома, што 29 студзеня Міхаіла будуць зноў судзіць — цяпер паводле ч. 2 арт. 361 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Паседжанне пройдзе ў Віцебскім абласным судзе.

У Міхаіла двое дзяцей.

@nashaniva Беларус выплаціў вялікія грошы, але яго ўсё роўна арыштавалі #беларусь #мова #нашаніва #белорусы #минсксейчас #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Nashaniva.com