У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў

Дзесяць дзяцей загінулі ў краіне з пачатку 2025 года ў выніку здарэнняў, расказалі ў Генпракуратуры.

14.01.2025 / 15:58

— У Лідскім раёне пры неасцярожным абыходжанні з паляўнічай стрэльбай дзед зрабіў стрэл у малалетняга ўнука. Дзіця ад ранення памерла. У Магілёве малы 2023 года нараджэння застаўся без нагляду дарослых, якія знаходзіліся ў іншым пакоі. У выніку ён выпаў з акна пятага паверха і ад атрыманых траўм памёр. У Мінску 16-гадовы падлетак на тэрыторыі пустога будынка завода ў выніку маніпуляцый з праводкай у трансфарматарнай скрыні атрымаў смяротны ўдар токам, — расказала начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч.

Яшчэ тры дзіцяці загінулі ў выніку ДТЗ. Адзін з іх быў пасажырам, двое — пешаходамі. У Віцебску і Мінску дзяцей 8 і 9 гадоў збілі на пешаходных пераходах.

Nashaniva.com