У Івацэвічах выратавалі бусла, які замярзаў на вуліцы. У МНС дапамаглі не адразу
Жыхары Івацэвічаў у пачатку студзеня заўважылі на вуліцы бусла, які не змог паляцець на поўдзень. Птушка відавочна замерзла.
14.01.2025 / 16:24
Фота: ivatsevichy_1pr
Бусла заўважылі на вуліцы 70 гадоў Кастрычніка ў Івацэвічах 6 студзеня. Ён спрабаваў схавацца ад снегу пад домам.
Відавочцы расказалі, што тэлефанавалі ў МНС, аднак там ім адказалі, што дапамагчы не могуць. Прыродаахова таксама ўзялася за справу не адразу, піша ivatsevichy_1pr.
У выніку птушку ўсё ж выратавалі. Да справы падключыліся супрацоўнікі МНС, якія адвезлі бусла да ветэрынара. Пасля агляду яго перадалі ў Рэспубліканскі заказнік «Выганашчанскае», дзе яму дапамогуць перазімаваць, піша канал «Ивацевичи News».
Скрыншот відэа
Звычайна буслы ляцяць на зімоўку ў жніўні і вяртаюцца ў красавіку. Аднак некаторыя птушкі не могуць паляцець на поўдзень з-за аслабленага арганізма. У такім выпадку зімой яны могуць загінуць ад голаду і холаду.
У Магілёве ў «Еўраопце» пад столлю развесілі скрыні з клеем і атрутай для вераб'ёў
У Гродзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак
У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ