Пад Мінскам мужчына загінуў пад коламі цягніка
Днём 14 студзеня на станцыі Гарадзішча ў Мінскім раёне загінуў 65-гадовы мінчук, паведаміў Следчы камітэт.
14.01.2025 / 18:26
Мужчына пераходзіў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе перад грузавым цеплавозам, які набліжаўся да станцыі.
Машыніст падаваў гукавыя і светлавыя сігналы, але мужчына іх праігнараваў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў п'яны: ішоў з падпрацоўкі на электрычку і не заўважыў цягнік.