У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку найстарэйшага метал-гурта Беларусі

15 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна плануецца разглядаць справу ў дачыненні да вядомага музыкі Андрэя Старушэнкі. Яму інкрымінавана ч. 2 арт. 19. 11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзіць будзе суддзя Юліяна Лунцэвіч, піша «Гомельская вясна».

14.01.2025 / 19:49

Андрэй Старушэнка

Андрэй Старушэнка — гітарыст і адзін з кіраўнікоў найстарэйшага метал-гурта Беларусі EVTHANAZIA. Пасля свайго адраджэння гурт выпусціў шэраг кліпаў на свае сінглы на беларускай мове. Таксама Андрэй арганізоўваў у Рэчыцы шматлікія фестывалі цяжкай музыкі.

Працуе мужчына галоўным энергетыкам Рэчыцкага метызнага завода — аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў. У 2021 годзе ён быў узнагароджаны ганаровай граматай Рэчыцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў «за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўнёсак у развіццё метызнай вытворчасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці завода».

У Калінкавіцкім раёне за «экстрэмізм» асудзілі «бездакорнага» лесніка

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка

За данаты будуць судзіць асуджанага кіраўніка ювелірнай майстэрні з Наваполацка

Nashaniva.com