Мінчук паставіў на кухні турыстычную палатку, каб вырошчваць каноплі

Яго падвяла шумная кампанія, на якую суседзі выклікалі міліцыю.

14.01.2025 / 20:46

Скрыншот відэа МУС

У сталічную міліцыю паступіла цалкам стандартная скарга на шум у суседзяў. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі ППС адчулі дзіўны пах з кватэры, дзе гуляла шумная кампанія. Міліцыянеры вырашылі агледзець памяшканне.

На кухні сілавікі ўбачылі выстаўленую турыстычную палатку, абсталяваную пад бокс для вырошчвання канопляў. Супрацоўнікі наркакантролю, якія прыбылі пазней, канфіскавалі больш за 600 грамаў высушанай марыхуаны, 2 расліны канопляў і ўсё неабходнае для яе вырошчвання.

41-гадовы гаспадар кватэры патлумачыў, што вырошчваў траву для ўласнага ўжывання. Раней ён не трапляў у поле зроку сілавікоў.

На мужчыну завялі крымінальную справу па падазрэнні ў незаконным абарачэнні наркотыкаў.

Пад Слонімам у 84-гадовага дзядулі знайшлі 170 кг канапель — для пенсіянера ўсё абышлося

У Бабруйску знішчылі 3,5 тоны дзікарослых канопляў

У Браславе мужчына спрабаваў вырошчваць каноплі ў зарасніках баршчэўніка

Nashaniva.com