АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам

На АНТ анансавалі інтэрв'ю з палітвязнямі Ігарам Лосікам, Ігарам Карнеем і Юрасём Зянковічам. Раней паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка, і паміж усімі гэтымі людзьмі ёсць сувязь.

14.01.2025 / 21:14

Ігар Лосік

Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Ігар Карней доўгі час працавалі на амерыканскім Радыё Свабода. А юрыст Зянковіч — грамадзянін і Беларусі, і ЗША.

Паказ размовы з Лосікам запланаваны на 15 студзеня, а Ігара Карнея і Юрася Зянковіча пакажуць у чацвер і пятніцу адпаведна.

Блогер Ігар Лосік быў арыштаваны ў 2020 годзе і прысуджаны да 15 гадоў калоніі.

Ігар Карней

Ігар Карней быў затрыманы ў ліпені 2023 года і асуджаны да 3 гадоў і 8 месяцаў зняволення. 8 месяцаў яму дакінулі на дадатковым судзе.

Юрась Зянковіч

Юрась Зянковіч быў арыштаваны ў красавіку 2021 года і прысуджаны да 13,5 гадоў зняволення.

Імаверна іх усіх вывезлі ў СІЗА КДБ для запісу прапагандысцкага шоу. 

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго

Nashaniva.com