Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Палітзняволенага папулярнага блогера знялі ў сюжэце для тэлеканала АНТ. Магчыма, рэжым Лукашэнкі мае намер таргавацца з амерыканскімі ўладамі адносна лёсу супрацоўнікаў радыё «Свабода». 

14.01.2025 / 21:48

Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года, яшчэ тады, калі ў Беларусі толькі ішла выбарчая кампанія. 14 снежня 2021 года яго асудзілі на 15 гадоў зняволення. 

На момант запісу інтэрв'ю для прапагандыстаў ён, хутчэй за ўсё, знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Пра гэта сведчаць даволі доўгія як для турмы валасы — у калоніі іх стрыгуць часцей.

Паказ размовы з Ігарам Лосікам запланаваны на 15 студзеня, у чацвер і пятніцу адпаведна маюць паказаць Ігара Карнея і Юрася Зянковіча. Сёння паказвалі Андрэя Кузнечыка. 

Паміж усімі гэтымі людзьмі ёсць сувязь. Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Ігар Карней доўгі час працавалі на амерыканскім Радыё Свабода. А юрыст Зянковіч — грамадзянін і Беларусі, і ЗША. Дзеля таго можна меркаваць, што серыя інтэрв'ю з імі сведчыць пра намеры рэжыму Лукашэнкі таргавацца адносна іх лёсу з амерыканскімі ўладамі. 

АНТ запісала інтэрв'ю з Ігарам Лосікам, Ігарам Карнеем і Юрасём Зянковічам

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Nashaniva.com