42 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі з пачатку года
Звыш 250 пажараў ужо адбылося ў Беларусі з пачатку 2025 года, паведамілі ў МНС падчас селектарнай нарады.
15.01.2025 / 07:52
Фота МНС
Усяго за два тыдні 2025-га ратавальнікі выязджалі на надзвычайныя здарэнні амаль 4,3 тысячы разоў. Пры гэтым удалося выратаваць 21 чалавека, у тым ліку адно дзіця, эвакуяваць шасцярых.
«Прадухілена знішчэнне агнём 134 будынкаў, 35 адзінак тэхнікі, чатырох тон кармоў. Адбылося 255 пажараў, ад якіх загінулі 42 чалавекі. Гібелі дзяцей не зарэгістравана», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.