У Шклоўскім раёне вясковец шпурнуў сякерай у акно суседу

54-гадовы мужчына прачнуўся ад шуму з-за разбітага акна. Пакуль мужчына падымаўся, яму разнеслі яшчэ адно акно.

15.01.2025 / 09:29

На падлозе гаспадар знайшоў сякеру. Аказалася, пашкоджаны яшчэ дзверы і ровар. Селянін звярнуўся ў міліцыю, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Высветлілася, што «парадак навёў» 61-гадовы сусед, які піў, а потым схапіў сякеру і пайшоў усё крышыць.

На наступны дзень нічога не памятаў. Як прайшла ноч, ён даведаўся ад міліцыянераў…

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Nashaniva.com