Віктар Лукашэнка пераабраны на пасаду прэзідэнта НАК
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшла справаздачна-выбарная Генеральная Асамблея арганізацыі, піша БелТА.
15.01.2025 / 13:11
На пасаду прэзідэнта НАК Беларусі быў абраны дзеючы кіраўнік арганізацыі Віктар Лукашэнка, пасаду віцэ-прэзідэнта НАК захаваў Дзмітрый Даўгалёнак.
Па выніках галасавання ў склад выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўвайшлі Аляксандр Багдановіч, Сяргей Рутэнка, Ірына Маляваная, Любоў Чаркашына, Наталля Цылінская, Андрэй Барбашынскі, Алім Селімаў, Алена Зубрылава і Аляксей Пракаповіч.