Прарасійскую актывістку Мірсалімаву выклікалі ў РАУС на гутарку перад выбарамі
Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім тэлеграм-канале, што яе запрасілі на гутарку «не вельмі тактоўна».
15.01.2025 / 13:44
«Перад надыходзячымі падзеямі (было вымаўлена слова «выбары»)», «бо была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле (т.зв. «палітычным») за мае фота» (перапост блогера Уладлена Татарскага). З фармулёўкай «каб такога больш не паўтаралася!» (вельмі, вельмі грозны тон). Вы ў мяне, — кажа, — не адна!» — напісала актывістка.
У сакавіку 2024 года Эльвіру Мірсалімаву судзілі па двух артыкулах: прапаганда нацысцкай сімволікі (частка 1 артыкула 19.10 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП). Па першым артыкуле Мірсалімава правяла два дні ў ізалятары. Актывістка рэпоснула публікацыю Z-блогера Уладлена Татарскага. Шляхам частковага складання прысудаў суд аштрафаваў актывістку на 2600 рублёў.