Лукашэнка: Чакаюць, калі здохне прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю пра сваё здароўе. Адбылося гэта на зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год, дзе Лукашэнка моцна сіпеў

15.01.2025 / 14:05

70-гадовы Аляксандр Лукашэнка намагаецца запэўніць грамадства ў сваім здароўі. Фота: «Пул первого»

Лукашэнка ў чарговы раз расказаў прысутным пра важнасць дысцыпліны і нагадаў пра адказнасць. 

«Калі вы хочаце працаваць — працуйце, — звярнуўся Лукашэнка да службовых асоб. — Калі вы не хочаце працаваць — скажыце. Ужо выраслі сярэдняга ўзроўню маладыя хлопцы, якія хочуць працаваць, а не спрабуюць нейкія адпіскі закідваць прэзідэнту.

І атрымліваецца: адны збеглыя і іншыя чакаюць, калі здохне прэзідэнт: «Вось памрэ, голас у яго не той, цяжка яму гаварыць». Ды не дачакаецеся.

А іншыя сядзяць як мышы пад венікам і думаюць: «Пранясе». Хлопцы, не пранясе», — сказаў ён. 

Nashaniva.com