Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Прэм'ер-міністр Польшчы на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Расія планавала дыверсіі на самалётах.

15.01.2025 / 16:10

Дональд Туск. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images

На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім польскі прэм'ер падкрэсліў, наколькі важныя сумесныя дзеянні для бяспекі не толькі Украіны ці Польшчы, але і ўсяго рэгіёну, пiша WP.

Туск прызнаў, што нядаўна вёў перамовы, у прыватнасці, адносна бяспекі Балтыйскага мора

«Гаворка ідзе аб сумесных дзеяннях супраць расійскай агентуры і расійскіх дыверсій.

Я не буду зараз удавацца ў падрабязнасці, але Расія планавала акты паветранага тэрору не толькі супраць Польшчы, але і супраць авіякампаній па ўсім свеце», — заявіў польскі прэм'ер.

Паводле інфармацыі The New York Times, Джо Байдэн і амерыканская разведка папярэджвалі Уладзіміра Пуціна аб наступствах запланаваных расіянамі дыверсій з выкарыстаннем выбухоўка ў самалётах на трансантлантычных маршрутах.

Паводле даных выдання, расійскія спецслужбы планавалі размяшчаць самазапальвальныя кур'ерскія пасылкі на борце самалётаў, якія ляцяць у ЗША і Канаду.

Міністр унутранай бяспекі ЗША Алехандра Маёркас падкрэсліў, што «рызыка сур'ёзнай аварыі рэальная». Амерыканскія спецслужбы высветлілі, што расіяне тэставалі гэты метад улетку, калі ўспыхнулі пажары ў ангарах у Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы.

Nashaniva.com