Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні
Мужчына ўехаў у Польшчу ў студзені 2022 года на падставе візы. Аднак тэрмін яе дзеяння скончыўся ў сакавіку таго ж года, піша Most.
15.01.2025 / 16:19
Фота: Slaski.strazgraniczna.pl
Беларуса затрымалі ў Катавіцах, абавязалі пакінуць Польшчу і вынеслі часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.
У ліпені мінулага года Цэнтр беларускай салідарнасці правёў апытанне сярод беларусаў, каб высветліць, на якой падставе яны знаходзяцца ў Польшчы. З больш чым 1500 чалавек, якія прынялі ўдзел у апытанні, 2% прызналіся, што знаходзяцца ў краіне нелегальна.