Беларусь апусцілася на шэсць пазіцый у рэйтынгу войскаў свету

Беларусь заняла 70-е месца са 145 краін свету ў абноўленым рэйтынгу вайсковай моцы Military Strength Ranking на 2025 год. У параўнанні з рэйтынгам за мінулы год Беларусь апусцілася на 6 пазіцый, піша «Радыё Свабода».

15.01.2025 / 16:57

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Беларусь у рэйтынгу размясцілася паміж Шры-Ланкай (69-е месца) і Славакіяй (71-е месца).

На першым месцы ў абноўленым рэйтынгу, як і ў мінулыя гады, знаходзяцца ЗША, на другім — Расія, за ёй — Кітай (ён мае аднолькавы індэкс вайсковай моцы з Расіяй).

Сярод іншых краін-суседак Беларусі Украіна займае ў абноўленым рэйтынгу 20-е месца, Польшча — 21-е, Літва — 88-е, Латвія — 99-е, Эстонія — 107-е.

Так нізка ў рэйтынгу Беларусь яшчэ не апускалася. Яна з'явілася ў рэйтынгу вайсковай моцы Military Strength Ranking у 2014 годзе на 51-м месцы, потым выйшла на 45-е месца, у 2019-м — на 39-е. У 2020 годзе Беларусь апусцілася на 53-ці радок у рэйтынгу, у 2021 годзе была на 50-м месцы, у 2022 годзе — на 52-м, у рэйтынгу за 2023 год заняла 60-е месца, а за 2024 год — 64-е месца.

Рэйтынг Global Firepower Index сёлета вызначалі паводле больш чым 60 крытэрыяў.

Спіс наймацнейшых армій свету GFP складаецца штогод, пачынаючы з 2006 года. Прадстаўленыя ў ім дзяржавы (у цяперашняй рэдакцыі рэйтынгу іх 145) расстаўляюцца, зыходзячы з даных пра колькасць узброеных сіл, іх аснашчэнне і падрыхтоўку, патэнцыял абароннай і іншай прамысловасці, а таксама фінансавыя магчымасці дзяржавы, запасы карысных выкапняў, плошчу краіны, працягласць яе межаў, колькасць дзяржаў, з якімі яна мяжуе, і шэраг іншых фактараў. Пры гэтым у залік ідуць толькі канвенцыйныя ўзбраенні, без уліку ядзернай зброі.

Ва ўсіх ВНУ з вайсковымі факультэтамі і кафедрамі будуць рыхтаваць аператараў дронаў

«Праблема недакамплектаванасці вырашаная». Гэтай восенню ў войска прызвалі 8000 беларусаў

Генералаў Хрэніна і Вальфовіча адправілі на дровы

Міністр абароны Расіі заявіў пра гатоўнасць ужыць ядзерную зброю ў выпадку пагрозы Беларусі

У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ

Nashaniva.com