Пагадненне паміж Ізраілем і ХАМАСам уступіць у сілу з 19 студзеня
Пра падпісанне пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і палесцінскай групоўкай ХАМАС паведаміў прэм'ер-міністр Катара, піша Reuters.
15.01.2025 / 22:12
Фота: AP Photo/Abdel Kareem Hana
Паводле слоў прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Катара шэйха Мухамед бін Абдулрахман Аль Тані, пагадненне аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС набудзе моц 19 студзеня.
Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Досе 15 студзеня.
Аль Тані дадаў, што першы этап пагаднення будзе доўжыцца шэсць тыдняў, падчас якіх будуць вызваленыя 33 ізраільскія закладнікі.
Паводле ягоных слоў, дамоўленасці ўдалося дамагчыся дзякуючы намаганням Катара, Егіпта і ЗША.
Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню
Малодшы брат забітага лідара ХАМАС Ях'і Сінвара ўзначаліў групоўку
У Ліване абралі прэзідэнта праз два гады жыцця без яго
Ізраіль упершыню прызнаў, што забіў лідара ХАМАСа Ісмаіла Ханію ў Іране