Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ

Гарадская архітэктурна-горадабудаўнічы рада разгледзела абноўленую канцэпцыю комплексу, які будуецца на праспекце Незалежнасці, пішуць Мінск-навіны.

16.01.2025 / 08:14

Заказчык адмовіўся ад аднаго адміністрацыйнага аб'екта, а таксама ад асобных будынкаў дзіцячага і медыцынскага цэнтраў. Паменшылася на 2-3 паверхі вышыннасць трох пакінутых офісных карпусоў. Аднак усе запланаваныя функцыі застануцца. Будынак, які ўзводзілі як гасцініцу, часткова дэмантуюць.

У пакінутых двух падземных і двух наземных паверхах размесціцца медыка-аднаўленчы цэнтр з дыягнастычным і кансультацыйным аддзяленнямі. Таксама там запланаваны ўніверсальная і трэнажорная залы, басейны. У адным з трох збудаванняў вакол галоўнага гмаха, абсталююць гасцінічныя нумары і бізнес-апартаменты.

У складзе падземна-наземнага стылабата прадугледжаны вялікі паркінг, гандлёвыя плошчы, сямейны цэнтр, дапаможныя памяшканні.

Агульная плошча комплексу скарацілася з 263 тыс. да 200 тыс. кв. м. Што тычыцца добраўпарадкавання тэрыторыі, то яно захоўваецца ў задуманым выглядзе — са святладынамічным фантанам і амфітэатрам. 

Nashaniva.com