Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў
У лістападзе 2024 года вядомы нямецкі акцёр Ціль Швайгер прыехаў у Беларусь для ўдзелу ў здымках роліка, прысвечанага дрыфтынгу. Цяпер гатовае відэа выклалі на ютубе.
16.01.2025 / 09:36
Гэта быў першы візіт акцёра ў Беларусь. У інтэрв'ю Швайгер выказаў надзею, што вынік працы спадабаецца гледачам. Здымкі праходзілі ў розных гарадах — Мінску, Брэсце, Гомеле, Магілёве, Гродне.
«Наша Ніва» падрабязна распавядала, што насамрэч стаіць за шоу дрыфцераў, якое каталася па ўсёй Беларусі.
Цяпер можна ацаніць, якім атрымаўся ролік, дзеля якога сціралі асфальт беларускіх гарадоў.