У Беларусі звесткі аб прышчэпках будуць трапляць у агульную аўтаматычную базу

У Беларусі будзе створана аўтаматызаваная сістэма для збору і аналізу інфармацыі пра вакцынацыю насельніцтва. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

16.01.2025 / 11:10

Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

Збор і аналіз інфармацыі будзе ажыццяўляць Міністэрства аховы здароўя.  Для працы будзе выкарыстоўвацца аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Справаздача», аператарам якой з'яўляецца Агенцтва сервісацыі і рэінжынірынгу.

Праца агенцтва будзе фінансавацца за кошт рэспубліканскага бюджэту, які выдзяляецца Міністэрству аховы здароўя.

Акрамя гэтага, у дакуменце ёсць спіс персанальных звестак беларусаў, якія будуць захоўваецца ў сістэме. Гэта ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча і імя, дата нараджэння, дадзеныя рэгістрацыі па месцы жыхарства, месца працы, нумар тэлефона і г. д. пры гэтым захоўваць гэтыя дадзеныя ў сістэме будуць на працягу трох гадоў з даты іх унясення.

Nashaniva.com