У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

Па выніках 2024 года продажы аўтобусаў Мінскага аўтазавода (МАЗ) у Расіі скараціліся на 45,5%, нягледзячы на агульны рост рынку на 15%.

16.01.2025 / 11:27

Беларускія аўтобусы рэгулярна гараць у Расіі

У лідарах продажу цяпер знаходзяцца расійскія прадпрыемствы, якія істотна павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «АСМ-холдынг».

У 2024 годзе МАЗ прадаў у Расіі 504 аўтобусы, у той час як у 2023 годзе — 925.

У 2023 годзе беларускае прадпрыемства ўваходзіла ў топ-4 на расійскім рынку, але цяпер апусцілася на 9-е месца.

Агульны аб’ём рынку ў 2024 годзе склаў 19,7 тыс. новых аўтобусаў, што на 2,7 тыс. больш, чым у 2023 годзе.

У топ-5 продажу ўвайшлі: PAZ (Расія), LIAZ (Расія), YUTONG (Кітай), NEFAZ (Расія), Volzhanin (Расія).

Продажы некаторых расійскіх заводаў выраслі на 26—63%.

Продажы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Расіі таксама знізіліся: у 2024 годзе было прададзена 5719 грузавікоў, што на 10,7% менш, чым у 2023 годзе.

Аднак гэта адпавядае агульнаму падзенню рынку: у Расіі ў 2024 годзе продажы новых грузавікоў скараціліся на 12%.

У 2023 годзе на МАЗе заяўлялі пра рэкордныя аб’ёмы вытворчасці аўтобусаў. У бліжэйшы час, верагодна, будзе запушчаны новы аўтобусны завод, які павінен быў пачаць працу ў канцы 2024 года.

Беларускія аўтобусы рэгулярна гараць у Расіі. Раней «Наша Ніва» пісала пра прычыны гэтага.

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Nashaniva.com