Міліцыя і ўнутраныя войскі з 20 студзеня будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з выбарамі

Паведамляецца, што да забеспячэння парадку таксама будуць прыцягнуты члены добраахвотных дружын ветэранаў органаў унутраных спраў, прадстаўнікі БРСМ.

16.01.2025 / 12:10

«Міліцыянты будуць знаходзіцца паблізу памяшканняў для галасавання ў гатоўнасці зрэагаваць і аказаць неабходнае садзейнічанне камісіям у падтрыманні парадку.

Акрамя таго, да месцаў правядзення галасавання таксама будуць набліжаныя нарады ў адзінай дыслакацыі.

Таксама прадугледжваюцца дадатковыя мабільныя групы і групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматычнай зброяй, якія будуць у гатоўнасці аказаць імгненную дапамогу нарадам, што знаходзяцца ў месцы правядзення галасавання».

Nashaniva.com