Чыноўнік, што адключаў «Перамен» Цоя на праўладным мітынгу ў Мінску, атрымаў пасаду ў Віцебску
Намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, які будзе курыраваць пытанні будаўніцтва і ЖКГ, прызначаны Дзмітрый Пятруша, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
16.01.2025 / 12:55
Дзмітрый Пятруша 6 жніўня 2020 года запомніўся як чыноўнік, што імкліва спрабаваў выключыць песню Цоя «Перамен», уключаную дыджэямі з Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі падчас афіцыйнага мітынгу.
Дзмітрый Пятруша падчас мітынгу 6 жніўня 2020 года
У той час Пятруша займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Праз год пасля гэтых падзей ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Керамін».
Цяпер, напярэдадні новых выбараў, яго вярнулі ў Віцебск — горад, дзе ён нарадзіўся і скончыў мясцовы тэхналагічны ўніверсітэт.