Лаўрэата конкурсаў вакалістаў і ўдзельніка пеўчага хору будуць судзіць за пратэсты

22 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Даніэля-Ландсея Кейты. Працэс будзе ўзначальваць суддзя Таццяна Пірожнікава, піша «Вясна».

16.01.2025 / 13:58

Пра затрыманне хлопца стала вядома ў чэрвені — на відэа, якое знялі сілавікі, ён «прызнаваўся» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Вядома, што затрыманы — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна.

Nashaniva.com