Стоўбцы пад вадою. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч + відэа
29.03.2010 / 19:42
Фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч пабывала ў Стоўбцах, дзе ўжо некалькі дзён поўным ходам ідзе паводка. Нёман там разліўся так шырока, што падтапіў некалькі дамоў у вёсцы Новы Свержань, а вуліца Шчорса ў Стоўбцах пераўтварылася ў рэчку.
Жыхарам падтопленых дамоў прыходзяцца нялёгка.
Лодкі тут - самы актуальны транспарт зараз.
Ад агародаў застаўся адзін успамін.
На вуліцы Шчорса вады месцамі амаль на пояс.
Дзе скончваецца Нёман і пачынаецца вёска, зараз незразумела.
Некаторыя паспелі надзейна схаваць ад вады свой транспарт.
Што толькі не плавае зараз у агародах вёскі Новы Свержань.