Песняры. Ты мне вясною прыснілася
Дарэчы, словы гэтай песні напісаў Міхась Шушкевіч — тата Міланы Міхалевіч, жонкі экс-палітвязня Алеся Міхалевіча.
13.08.2011 / 13:15
«Песняры» на канцэрце на сваё25-годдзе :
А так «Песняры» выконвалі гэтую песню маладымі (песня датуецца 1968 годам).
МіхасьШушкевіч , музыка Юрыя Семянякі
Дарэчы, словы гэтай песні напісаў Міхась Шушкевіч — тата Міланы Міхалевіч (Шушкевіч), жонкі экс-палітвязня Алеся Міхалевіча.
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.
Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты шызакрылая, —
Лёгкі мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі
Пэўна, цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.