Шпацыры па беларускай Маскве: беларускія рэстараны
За апошнія гады ў расійскай сталіцы ўзнік цэлы шэраг рэстаранаў, якія сябе наўпрост пазіцыянуюць альбо пазіцыянавалі як рэстараны з беларускай кухняй.
02.10.2011 / 22:49
Гэтым допісам распачынаю серыю нататак пра беларускую Маскву. Уважлівы чытач мог заўважыць, што з нядаўняга часу гэты блог завецца «З Масквы» ;)
* * *
Рэстаран "Белая Русь" у Маскве
За апошнія гады ў расійскай сталіцы ўзнік цэлы шэраг рэстаранаў, якія сябе наўпрост пазіцыянуюць альбо пазіцыянавалі як рэстараны з беларускай кухняй. Падчас пары задаешся пытаннем, ці ёсць столькі
Самы стары, найбольш вядомы і мой любімы беларускі рэстаран у Маскве — «Белая Русь».Знаходзіцца ў самым цэнтры Масквы па адрасе ул. Большая Никитская, д.14, за пяць хвілін ад Крамля. Некалі я працаваў у офісным цэнтры зусім побач, і «Белая Русь» была ў мяне і калегаў адным з самых улюбёных месцаў для абедаў — вельмі заслужана, мушу сказаць. Ежа там сапраўды прыемная — смачная, хатняя, ёсць багата беларускіх алкагольных напояў, меню напісана на забаўнай
Рэстаран быў заснаваны двума бізнэсоўцамі з Гомеля, і таму ўваход аздоблены гербам гэтага горада. Унутры рэстарацыя аздобленая ў стыле сярэднявечнага замка: грубая мэбля, карціны.
Бяда ўсіх беларускіх рэстаранаў Масквы — музыка.«Белай Русі» прадстаўнікі дыяспары некалькі разоў дарылі дыскі з беларускай музыкай, але ў мясцовым рэпертуары дагэтуль у лепшым выпадку «Песняры» (у горшым — «Белорусские песняры» альбо тэлевізар). Апафеоз — жывая музыка, калі прыходзяць мужычкі ў расійскіх народных строях з гармонікам і балалайкай і граюць савецкія песні (аднойчы на замову нейкіх п’яных асобаў гарманісты некалькі разоў запар ігралі «выпьем за родину, выпьем за Сталина»). Час ад часу і сервіс бывае даволі бээсэсэраўскі, асабліва калі справы бліжэйшыя да закрыцця.
Але, тым не меней, месца класнае. Хіба што трэба будзе яшчэ раз падараваць ім добрай музыкі:)
Тым жа самым гаспадарам належыць кавярня »Крамбамбуля», што побач з ВДНХ.
Гэта месца больш дэмакратычнае, але гэтаксама густоўнаАдзіная вялікая хіба — што знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра горада (на метро тры прыпынкі ад кальцавой лініі, а там яшчэ хвілін 15 пешкі).па-беларуску аздобленае, з летняй верандай і вялікай танцавальнай залай.
За студэнцкімі часамі адным з улюблёных месцаў беларускіх тусовак быў рэстаран «Зубр» на праспекце Міра (просп. Мира 54, строен. 1). Гаспадар рэстарана калісь служыў у савецкім войску ў Беларусі і вельмі натхніўся беларускай кухняй. Праўда, некалькі гадоў таму рэстаран стаў пазіцыянаваць сябе як
Цікавы факт: рэстаран знаходзіцца побач з былым «беларускім раёнам» Масквы — Мяшчанскай слабадой, якая ў Сярэднявеччы была заселеная літвінамі.Быў калісь яшчэ і другі такі ж «Зубр» у раёне станцыі метро «Бауманская», але яго вам не раю, каб не патруіліся.
Нарэшце,
самая маладая беларуская рэстарацыя ў Маскве — «Белорусская хата» на Пакроўцы (Покровка, 9, стр. 1), за пару хвілін ад беларускай амбасады.Рэстаран вельмі зручна размешчаны, цэны ніжэйшыя, чым у «Белай Русі», ёсць беларускае піва і крамбамбуля. Аздабленне — у стыле беларускай вясковай хаты: ручнікі, вясковыя прылады. Але нешта дранікі, якія там каштаваў пару тыдняў таму, былі ці то надта тлустыя, ці то на не вельмі добрым алеі. І, зноў жа, замест беларускай музыкі — тэлеканал VH1.
Кажуць, ёсць нейкі рэстаран у складзе гатэля «Полесье», што пры беларускай амбасадзе. Але там бываць не давялося.
Бонус: адзінае вядомае мне месца ў Маскве, дзе можна папрасіць меню на добрай беларускай мове — сетка ўкраінскіх рэстаранаў «Тарас Бульба».Там, дарэчы, таксама няблага кормяць.