Вярніце перавод гадзіннікаў!
Нараніцу нядзелі мне давялося ўручную пераводзіць гадзіннікі на двух мабільніках і адным кампутары — тэхніка была не ў курсе лёсавызначальнага рашэння уладаў пра касаванне перахода на зімовы час.
31.10.2011 / 12:32
Не магу казаць за ўсіх, але за сябе скажу: перавод гадзіннікаў кожныя вясну і восень
Адзіны ўцямны аргумент на карысць касавання пераходу, які мне давозілася чуць, гэта сцверджанне, што нібы там нейкім каровам вельмі балюча пераналаджвацца, у сувязі з графікам даення і гэтак далей. Але, магчыма, лепей інтарэсы людзей ставіць вышёй за інтарэсы кароваў? І можа хай для кароваў гадзіннікі ў парадку выключэння не пераводзяцца?
А інтарэсы людзей у тым, каб у іх была сінхроннасць з іншымі людзьмі.
Самы істотны (і сапраўды сур’ёзны) недахоп новай сістэмы, дзе няма пераходу на летні час, палягае ў тым, што цяпер па паўгады мы будзем мець рознае разыходзанне ў часе з іншымі краінамі Еўропы,у тым ліку з Украінаю. Справа не ў тым, адна ці дзве гадзіны розніца ў часе паміж Менскам і Варшаваю —
справа ў тым, што паўгады гэтая розніца будзе адну гадзіну, а паўгады — дзве.Для тых, хто мае пастаянныя справы з ЕС ці Ўкраінай гэта сапраўды створыць незручнасці і блытаніну.
Можа Пуцін, калі стане прэзідэнтам, скасуе гэта? Вось было б хоць адной добрай справай болей. А за ім і лукашэнкаўскі афіцыёз, які звыкся слепа малпаваць без разбору ўсё з усходу, падцягнецца.