Штогод колькасць хворых на цукровы дыябет у Беларусі павялічваецца на 7-8%
10.11.2011 / 08:20
паведаміла галоўны пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя Ала Шапялькевіч 9 лістапада на
Паводле яе слоў, штогод дыябет выяўляюць упершыню ў 20–22 тыс. чалавек.
Усяго ў краіне на пачатак года зарэгістравана 210 тыс. 742 пацыенты з цукровым дыябетам, у тым ліку больш за 1 тыс. 400 дзяцей.Амаль 195 тыс. пацыентаў хворых на цукровы дыябет другога тыпу, прыкладна 15 тыс. — першага.
Шапялькевіч падкрэсліла, што рост хворых на дыябет адзначаецца ва ўсіх краінах. З 2000 года колькасць хворых, якія пакутуюць на гэта захворванне, ў свеце вырасла са 100 млн. да 300 млн. чалавек. Асноўныя прычыны росту колькасці дыябетыкаў — павелічэнне колькасці людзей з залішняй масай цела і атлусценнем, а таксама гіпадынамія і эмацыянальнае перанапружанне, хранічны стрэс.
Як паведаміла спецыяліст, з 1 па 14 лістапада ў Беларусі праходзіць акцыя па раннім выяўленні і прафілактыцы цукровага дыябету. У эндакрыналагічных цэнтрах і паліклініках наведвальнікам прапаноўваецца запоўніць анкеты для ацэнкі дзесяцігадовай рызыкі развіцця цукровага дыябету другога тыпу. У асоб з высокім узроўнем рызыкі праводзіцца вызначэнне ўзроўню глікеміі, а ў некаторых цэнтрах рэспубліканскага ўзроўню — вызначэнне глікіраванага гемаглабіну. Чакаецца, што акцыя дазволіць выявіць новых пацыентаў з цукровым дыябетам і больш раннімі парушэннямі вугляводнага абмену, ацаніць найбольш распаўсюджаныя фактары рызыкі развіцця захворвання.
14 лістапада адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з дыябетам. У гэты дзень у Беларусі традыцыйна асаблівая ўвага надаецца пытанням прафілактыкі захворвання, а таксама навучанню пацыентаў з цукровым дыябетам, адзначыла спецыяліст. Прафілактыка дыябету прадугледжвае адмову ад пераядання, больш актыўны лад жыцця, а таксама выкананне рэжыму дня: па 8 гадзін павінны быць адведзены на працу, адпачынак і сон.
Для навучання пацыентаў з цукровым дыябетам у Беларусі адкрыта 213 амбулаторных і стацыянарных школ. У верасні Міністэрствам аховы здароўя была зацверджана адзіная праграма для навучання ў гэтых школах.
У якасці значнага аспекту дапамогі дыябетыкам спецыяліст таксама адзначыла завяршэнне выкарыстання свінога інсуліну ў 2010 годзе і поўны пераход на