У «Юнівесце-М» Тарнаўскага працуе Ганна Лукашэнка
дапоўнена
Мільянер спансаруе Прэзідэнцкі спартыўны клуб, а ягонай намесніцай па маркетынгу працуе жонка Дзмітрыя Лукашэнкі.
23.03.2012 / 14:58
Наступнымі бізнэсоўцамі, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі, пасля Уладзіміра Пефціева сталі Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж. Пра апошняга з іх беларускае грамадства ведае добра, але хто такі Тарнаўскі?
Тарнаўскі трэці злева.
Дарэчы,
намесніцай па маркетынгу генеральнага дырэктара«Юнівест-М» працуе жонка Дзмітрыя, Ганна Лукашэнка.
Спіс партнёраў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба кажа сам за сябе — «Трайпл», Беларуская калійная кампанія, Белтэлерадыёкампанія, «БТ Тэлекамунікацыі» Пефціева (супраць якой санкцыі былі ўведзеныя раней)…
І сярод іх«Юнівест-М» . Кампанія — адзін з найбуйнейшых недзяржаўных экспарцёраў нафтапрадуктаў, нароўне з «Трайплам».
Тарнаўскаму дазволілі заняцца ў Беларусі нерухомасцю, і ён імкліва ўварваўся на рынак. Цяпер
за МКАД Тарнаўскі стварае элітны квартал «Нотынгем», з першым у краінеігольф-клубам
У рэгіёнах
Як і Чыж, Тарнаўскі мае ва ўласнасці рэстараны — прадстаўнічы «Бела Роза» і недарагую сетку піцэрый «Ліманчэла».