Дзіку Чэйні перасадзілі сэрца

25.03.2012 / 16:59

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні перанёс у суботу аперацыю па трансплантацыі сэрца.

Цяпер ён аднаўляецца ў адной з бальніц у штаце Вірджынія. Чэйні мае доўгую гісторыю сардэчных захворванняў. Першы сардэчны прыступ ён перанёс яшчэ ў 37 гадоў. У апошнія гады ў яго грудзі імплантавалі прыладу, якая фактычна замяняла Чэйні сэрца.

Чэйні быў другім чалавекам у амерыканскай сістэме ўлады ў 2001-2009 гадах пры прэзідэнце Джорджу Бушу-малодшым.

Крытыкі называлі яго самым уплывовым віцэ-прэзідэнтам за ўсю гісторыю ЗША.
Зараз ён часта выказваецца з публічнай крытыкай адміністрацыі Барака Абамы.