Чампіянат па хакею 2014 года будзе кашмарным сном для Лукашэнкі
Беларуская апазіцыя абавязаная выкарыстаць чампіянат для беспрэцэдэнтнай кампаніі па пашырэнню інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі
06.06.2012 / 19:57
Зусім хутка пачнецца чарговы чампіянат Еўропы па футболе, які гэтым разам пройдзе ў Польшчы і Ўкраіне.
Аўтарытэтны нямецкі часопіс Spiegel некалькі нумароў запар разважаў на тэму, ці не варта было б байкатаваць чампіянат
Дабраліся, уласна, і да зборнай Нямеччыны па футболе. У інтэрвію ў адным з травеньскіх нумароў капітан нацыянальнай каманды Філіп Лям наступным чынам адказаў на пытанне журналіста пра тое, ці пацісне ён руку прэзыдэнту Януковычу, калі раптам той выйдзе на поле: «Над гэтым мне трэба было б моцна падумаць.
Мае погляды на дэмакратыю і правы чалавека, на такія пытанні, як свабода слова ці асабістая свабода, не адлюстроўваюцца ў сённяшняй сітуацыі ва Ўкраіне.Калі я бачу, як абыходзяцца з Юліяй Тымашэнка, гэта ніяк не спалучаецца з маімі ўяўленнямі пра дэмакратыю».
І гэта яны пра Ўкраіну, з яе свабоднай прэсай, апазіцыяй у парламенце, амаль дзясяткам канкурэнтных выбараў, праведзеных за апошнія два дзесяцігоддзя, і Аранжавай рэвалюцыяй.
На пытанне, ці можна аддзяліць спорт ад палітыкі, футбаліст адказаў: «Гэтыя рэчы ўзаемазвязаныя, іх не раздзяліць.
Мы, гульцы нацыянальнай зборнай, прадстаўляем Нямеччыну, і мы выступаем за дэмакратычнае грамадства, за такія каштоўнасці, як сумленнасць і цярпімасць, за інтэграцыю».
Як тут не задумацца пра 2014 год і чампіянат свету па хакеі ў Беларусі.
Чампіянат па хакеі 2014 года для Лукашэнкі — гэта тое ж самае, што Алімпійскія гульні 1980 году ў Маскве для КПСС ці Алімпійскія гульні 1936 году ў Берліне для Гітлера:дэманстрацыя свайму насельніцтву, замежнікам, і галоўнае — самому сабе сваёй велічы і сваёй перавагі над прагнілымі ворагамі. Ён мае стацца асабістым
Гэта азначае, што
беларуская апазіцыя у адказ абавязаная выкарыстаць чампіянат для беспрэцэдэнтнай кампаніі інфармацыйнага ціску на дыктатарскі рэжым і для пашырэння інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі ў свеце.
З аднаго боку, было б, канечне, даволі эфектна, калі б Лукашэнка быў гучна і прылюдна пазбаўлены гэтага ягонага персанальнага свята і "падарунка самому сабе". Але падаецца, што нашмат большы прастор для прыцягнення ўвагі да праблемаў з правамі чалавека і законнасцю ў Беларусі дае менавіта правядзенне чампіяната, а не яго адмена.
Чым бліжэй чампіянат, тым больш будзе сам па сабе нарастаць інтарэс да беларускай тэмы. Трэба проста сядлаць гэтую хвалю, выкарыстоўваць інфармацыйную нагоду.
Вядучыя хакейныя зборныя маглі б абвесціць байкот
А можна абысціся і без байкоту:
эфект будзе куды мацней, калі хакеісты зборнай Чэхіі ці ЗША выйдуць на лёд з.бел-чырвона-белымі стужкамі і будуць раздаваць інтэрвію кшталту таго, якое даў Філіп Лям часопісу Spiegel
І калі Лукашэнка ўсё яшчэ будзе прэзідэнтам Беларусі ў 2014 годзе, тады чампіянат па хакею можа для яго ператварыцца з «трыюмфу волі» ў кашмарны сон.