Пяць фактаў пра Андрэя Кабякова
Замест Макея кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны пасол у Расіі Андрэй Кабякоў.
27.08.2012 / 14:18
1. Нарадзіўся ў МасквеДа гэтага з кіраўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта толькі Урал Латыпаў (2001–2004) не быў ураджэнцам Беларусі. Зрэшты, Кабякоў жыве на тэрыторыі Беларусі з трохгадовага ўзросту. Нямала крыві ён папіў расійскаму боку на перамовах аб энерганосьбітах, што традыцыйна адбываліся пад Новы год у Крамлі. «А што мне рабіць у Маскве? Так, я там нарадзіўся, але з 1963 года жыву тут. Нікуды з’язджаць з нашай краіны я не збіраюся», — сказаў неяк Андрэй Кабякоў. Усё ж на гістарычную радзіму выправіцца яму давялося — у якасці пасла. Праўда, прабыў ён на гэтай пасадзе менш за год (ад лістапада 2011).
Аляксандр Лукашэнка часта прызначае на важныя пасады неўраджэнцаў Беларусі. Такія людзі апрыёры не могуць вырасці ў канкурэнтаў яму. На сёння, міністры абароны, унутраных справаў, па надзвычайных сітуацыях і кіраўнік КДБ — усе родам не з Беларусі.
2. Скончыў Авіяцыйны інстытутКабякоў атрымаў добрую адукацыю. У 1983 годзе ён скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Паступіць туды ў
3. Пратэжэ ДаўгалёваЁн вярнуўся ў Беларусь, дзе спачатку папрацаваў на заводзе імя Вавілава ў Мінску, а потым перайшоў на рагачоўскі завод «Дыяпраектар». Там Кабякоў прайшоў праз розныя пасады: старшы майстар, намеснік начальніка цэха, намеснік начальніка зборачнай вытворчасці. Харэктарна, што ў гэты час на заводзе працаваў Васіль Даўгалёў, яшчэ адна відная асоба беларускай палітыкі. У 1990 Даўгалёў трапіў у Вярхоўны Савет. У 1994 ён стане намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Менавіта Даўгалёў перацягнуў Кабякова за сабой у Мінск.
4. Працуе з 8:00 да 21:00 і на выхадныхНекалі Кабякоў падзяліўся з журналістамі сваім працоўным графікам. «Я працую звычайна ад 8:00 да 21:00. Хіба што ў выхадныя больш працаваць стаў». Тады Кабякоў быў яшчэ
5. Лукашэнка хрысціў сына Кабякова?Ёсць такая байка, што аднойчы Андрэй Кабякоў папрасіў Аляксандра Лукашэнку стаць хросным бацькам сына
Ці не ўпершыню, калі не лічыць Мясніковіча, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны «гаспадарнік». Да структуру ўзначальвалі будаўнік Сініцын, сілавікі Латыпаў, Шэйман і Нявыглас, дыпламат Макей. Выглядае, што эканоміка выходзіць на першы план перад палітыкай.
Калі міністр замежных справаў у беларускіх умовах адказны толькі за адносіны з Захадам і туды прызначылі Уладзіміра Макея, які мае празаходнюю рэпутацыю, то Адміністрацыю прэзідэнта аддалі чалавеку, які найлепш ведае ўваходы і выхады Масквы.