Застацца беларускай у Польшчы — ці рэальна? - відэарэпартаж
Ілона Карпюк з Беластока: «Калі быў перапіс насельніцтва, я ведала, што запішуся беларускай».
10.10.2012 / 14:59
А ці ведаеце вы, што па той бок Белавежскай пушчы, за Заходнім Бугам і шэнгенскай мяжой, таксама жывуць беларусы? «НН» распачынае серыю відэарэпартажаў пра беларусаў Падляшша, тэрыторыі на захадзе былога Вялікага Княста Літоўскага, якая цяпер знаходіцца ў складе Польшчы. Што гэта за людзі? Як выглядае іх жыццё?
Ці можна заставацца беларусам у Польшчы — і ў аб’яднанай Еўропе?
Нашая першая гераіня —
«Памятаю, у час канікул уставалі зранку з стрыечнымі братамі, і бабуля ўставала. І так складана ёй былоузгадвае сваё дзяцінства Ілона.па-польску гаварыць, але пыталася: «Цо хцэце з’есць на сняданне?» Мы ў пэўны момант сказалі: «Бабця, гаварыцепа-свойму , усё разумеем», —
Усведамленне нацыянальнай тоеснасці прыходзіла да яе паступова. Важную ролю ў гэтым адыграла вучоба ў беларускім ліцэі і дзейнасць у «Беларускім аб’яднанні студэнтаў». Там Ілона сустрэла сваё каханне — Радаслава Дамброўскага. «Беларускасць нас з'яднала», кажа яна.
З нядаўняга часу Ілона працуе менеджарам культурных праектаў у беластоцкай оперы. Новы будынак опернага тэатра — ультрасучасны гмах са шкла і бетона — гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў галіне культуры ва ўсім Еўрасаюзе апошняга часу. Разлік зроблены на тое, каб з дапамогай гэтага тэатра ператварыць Беласток у міжнародны рэгіянальны культурны цэнтр. А тэатр — які, дарэчы, «па сумяшчальніцтве» выконвае функцыю Еўрапейскага цэнтра культуры — зробіцца пляцоўкай для правядзення міжнародных фестываляў.
«Для мяне быць еўрапейкай — гэта быць свабоднай», — кажа Ілона Карпюк. І застаецца пры гэтым беларускай.
Мы пабачылі Ілону ў розных месцах: на працы, дома, на рэпетыцыі яе гурту. Дарэчы, спявае яна таксама