Скаўтаў пазбавілі рэгістрацыі
08.04.2005 / 13:00
У 1992 г. у Беларусі было створана Аб’яднаньне беларускіх скаўтаў (АБС). Аднак нават абазнанаму чытачу пра дзейнасьць арганізацыі вядома ня больш, чым пра беларускі эміграцыйны скаўтынг, што зарадзіўся ў 1940-х. Між тым улады зьвярнулі на скаўтаў увагу. 25 сакавіка Вярхоўны суд ліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне паводле пазову Мінюсту. Пра далейшы лёс скаўтынгу гаворыць канцлер АБС Кастусь Хадыка.
Кастусь Хадыка: Міністэрства юстыцыі ўказала на разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу ў жылым фондзе і адсутнасьць юрыдычнага адрасу на пячатцы. Падчас пасяджэньня я сказаў, што мы ня будзем сябе абараняць, бо ня бачым сэнсу ў змаганьні зь дзяржавай. Аднак я ўпэўнены, што арганізацыя як група асоб, якія працавалі над адзінай мэтай, захаваецца. Юрыдычны статус для нас ня мае сур’ёзнага значэньня. З другога боку, мы трацім над сабой кантроль дзяржавы, што таксама важна ў некаторых аспэктах.
«НН»: Толькі Вялейская харугва імя Якуба Ясінскага зьяўлялася юрыдычнай асобай. Таму Сойм 2002 году Мінюст палічыў нелегітымным, што і стала адной з прычын ліквідацыі арганізацыі.
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Сяргей Макарэвіч