Культура33

«Прозвішчы паўстанцаў носяць і нашы сучаснікі, якія забыліся на сваіх продкаў»

Гродзенскія мастакі рыхтуюць выставу да гадавіны паўстання Каліноўскага.

Яна мае адчыніцца 22 студзеня ў мастацкай галерэі «Крыга» (Савецкая, 3-11). 11 снежня ў галерэі прайшла нарада, падчас якой гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук кансультавалі і натхнялі мастакоў. Прадстаўнікі творчага асяродку (сярод іх — Станіслаў Кічко, Сяргей Грыневіч, Андрэй Філіповіч, Валянціна Шоба) плануюць выезды па месцах Паўстання, мажліва ў форме пленэру.

Мастак і краязнавец Вітаўт Іваноўскі, прадзед якога ўдзельнічаў у бітве пад Мілавідамі, нагадаў, што ў Польшчы яшчэ ў 1933 г. быў створаны Камітэт увекавечання памяці паўстанцаў
пад кіраўніцтвам генерала Рыдз-Сміглага.
«Калі мы глядзім прозвішчы ўдзельнікаў паўстання, то бачым, што іх носяць і нашы сучаснікі, якія забыліся на сваіх продкаў» — дадаў мастак.

Гісторык Алесь Краўцэвіч звярнў увагу на ціск датычны асобы Каліноўскага з боку ўлады:

«Сёння ідзе спроба збурыць адзіны нацыянальны міф, які нам застаўся з савецкага часу. Паставіць гэтаму заслону — наш грамадскі абавязак».

Азёры, Святое Балота, Парэчча, Кадыш… — толькі некаторыя мясціны, звязаныя з Паўстаннем у ваколіцах Гродна. Сам Кастусь Каліноўскі цягам Паўстання пэўны час займаў пасаду камісара па Гродзеншчыне, а таксама хаваўся ў сяброў Гродзенскай Рэвалюцыйнай Арганізацыі напярэдадні і падчас падзеяў 1863-64 г.

Нагадаем, што на наступны год прыпадае 150-я гадавіна Паўстання, якая будзе шырока адзначацца на дзяржаўным узроўні ў Польшчы ды Літве, у Беларусі ж ушанаванні ў 2013 г. хутчэй пройуць з ініцыятывы грамадскасці.

Каментары3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →