Надвор'е88

Спякота ў Еўропе і змрочны прагноз навукоўцаў на ўсё стагоддзе

Экстрэмальнае надвор'е на еўрапейскім кантыненце можа штогод забіраць жыцці 152 тыс. чалавек да канца цяперашняга стагоддзя, калі не будуць прынятыя меры па барацьбе з кліматычнымі зменамі, піша ВВС.

Тэмпературнае табло ў Мадрыдзе ў пачатку жніўня 2017 года паказвае 46 градусаў. Фота AFP

Гэтая лічба ў 50 разоў перавышае цяперашнюю колькасць ахвяр стыхіі, папярэджваюць навукоўцы Аб'яднанага даследчага цэнтра Еўрапейскай камісіі ў спецыялізаваным выданні «Lancet Planetary Health».

Анамальная спякота з'яўляецца прычынай 99% усіх смерцяў, звязаных з надвор'ем, і вялікая іх частка прыпадае на поўдзень Еўропы.

Спякота ў Еўропе

У Рыме ўсталявалася небывалая спякота. Фота ЕРА

Якраз на гэтым тыдні ў шэрагу краін поўдня Еўропы тэмпература паветра дасягнула адзнакі ў 44 градуса па Цэльсіі.

Некалькі краін выпусцілі афіцыйную перасцярогу аб анамальнай спякоце, заклікаючы людзей не выходзіць па магчымасці на вуліцу ў дзённыя гадзіны і піць больш вады.

Незвычайна высокія тэмпературы ў Італіі — на 10 градусаў вышэй за звычайныя — выклікалі лясныя пажары; у некаторых рэгіёнах ёсць небяспека засухі.

Па меншай меры два чалавекі памерлі ў Румыніі і Польшчы, — дзясяткі па ўсёй Еўропе трапілі ў бальніцы з цеплавымі і сонечнымі ўдарамі і іншымі, звязанымі з спякотай, станамі.

У сераду на Сардзініі ртутны слупок падняўся да адзнакі ў 44 градусы, а на Сіцыліі ён дасягнуў 42 градусаў. У мінулы чацвер у ваколіцах Рыма было зарэгістравана 43 градусы цяпла.

Лясныя пажары ў Артызе на паўднёвым усходзе Францыі 27 ліпеня 2017 года. Фота AFP

У Албаніі ў пятніцу вайсковыя сілы прыйшлі на дапамогу пажарным брыгадам у барацьбе з дзясяткамі лясных пажараў, якія ахапілі краіну, дзе тэмпература таксама дасягнула 40-градуснай адзнакі.

Албанія звярнулася ў ЕС па экстраннную дапамогу, каб прадухіліць распаўсюджванне пажараў на сталіцу Тырану.

Паводле даных еўрапейскага метэацэнтра Meteoalarm, спякота пратрымаецца яшчэ некалькі дзён у цэнтральнай Еўропе і на Балканах.

У Албаніі пажарныя спрабуюць не дапусціць распаўсюджвання агню на Тырану. Фота Getty

Доўгатэрміновы прагноз

Эксперты Аб'яднанага даследчага цэнтра Еўрапейскай камісіі ў сваім даследаванні папярэджваюць аб тым, што калі не будуць прымацца меры па скарачэнні парніковых выкідаў і паслаблення ўздзеяння экстрэмальных з'яў надвор'я, то наступствы могуць быць наступнымі:

  • Смерці ў выніку экстрэмальнага надвор'я могуць узрасці з 3 тысяч у 1981-2010 гг. да 152 тысяч у перыяд 2071-2100 гг.;
  • Да 2100 года дзве траціны еўрапейцаў будуць пакутаваць ад стыхійных бедстваў, тады як у пачатку XXI стагоддзя гэтая доля складала 5% еўрапейскага насельніцтва;
  • Больш людзей будуць гінуць у выніку прыбярэжных паводак: 233 чалавекі ў год да канца стагоддзя па параўнанні з шасцю у пачатку стагоддзя.

У гэтым даследаванні навукоўцы прааналізавалі ўздзеянне сямі найбольш небяспечных прыродных з'яў — анамальнай спякоты, раптоўнага моцнага пахаладання, лясных пажараў, засух, рачных і прыбярэжных паводак, а таксама ўрагану — у 28 еўрапейскіх краінах, уключаючы Швейцарыю, Нарвегію і Ісландыю.

Каб ацаніць уразлівасць насельніцтва, навукоўцы параўналі даныя па стыхійных бедствах за перыяд з 1981 па 2010 гады і аб'ядналі гэтую інфармацыю з данымі прагнозаў па кліматычных зменах і росце і міграцыі насельніцтва.

Малаводдзе на рацэ По ў Павіі на поўначы Італіі. Фота AFP

«Кліматычныя змены — самая вялікая глабальная пагроза чалавечаму здароўю ў XXI стагоддзі, і звязаныя з гэтым рызыкі для грамадства будуць усё больш увязвацца з абумоўленымі прыроднымі з'явамі небяспекамі», — сказаў адзін з аўтараў даследавання Джавані Фарцыеры.

«Да канца стагоддзя каля 350 мільёнаў еўрапейцаў могуць штогод аказвацца ва ўладзе падступных кліматычных крайнасцяў, калі ў тэрміновым парадку не пачаць рабіць захады па кантролі глабальнага пацяплення», — дадаў навуковец.

Паводка ў баварскім горадзе Дэгендорф на поўдні Германіі ў чэрвені 2013 года. Фота AFP

Прафесар Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны Пол Уілкінсан, які таксама ўваходзіць у групу аўтараў даследавання, падкрэсліў, што гэтыя вынікі служаць яшчэ адным напамінам аб неабароненасці чалавека ад экстрэмальнага надвор'я, а таксама аб тых наступствах дзейнасці чалавека, якія могуць паўстаць, калі выкіды парніковых газаў будуць працягвацца ў тых жа маштабах, што і сёння.

Каментары8

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе12

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні7

Раскошны круізны лайнер зламаўся па дарозе ў Антарктыду. Расіяне і кітайцы на борце абвясцілі галадоўку4

Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля2

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

Выкрытыя ў Брытаніі шпіёны збіраліся вывезці ў Расію журналіста Хрыста Грозева, які дапамагаў Навальнаму

Акцёр і рэжысёр Ігар Забара: А яшчэ ў нас ёсць казёл. Яго завуць «Шайгу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →