Здароўе11

Бег скрозь снег: як правільна бегаць узімку

Заняткі бегам у зімовы час цэняцца ўсімі аматарамі здаровага ладу жыцця. Бо зімой да нашых паслуг вычышчанае снегам і падсушанае марозам паветра, а таксама прыцярушаныя трасы, якія дапамагаюць зменшыць нагрузку на суставы. І бадзёры настрой ўзнікае ад аднаго толькі погляду на заснежаныя абшары. Праект #velcombegom «Зімовыя бегавыя гульні» прыйдзецца даспадобы ўсім аматарам спорту незалежна ад узросту і фізічнага стану.

Для нашых дзяцей

Дастаткова паглядзець на дзіця, якое вярнулася са шпацыру па снезе, і ўзгадаць яго ж пасля гульняў на летнім сонцапёку, і гэта будуць два розныя дзіцяці. Не імкніцеся апрануць яго як мага цяплей, прытрымлівайцеся прынцыпу шматслойнасці. Да звыклай прабежкі дадайце некалькі рухомых гульняў, а па вяртанні дадому неадкладна пераапраніце дзіця ў сухую сагрэтую адзежу. І пра дзіцячыя прастуды вы забудзеце надоўга.

Для нашых бацькоў

Сямейныя заняткі бегам стануць прыемнай разнастайнасцю ў жыцці нашых бадзёрых і энергічных бацькоў. Паспрабуйце чаргаваць сумесныя прабежкі са звыклымі суботнімі абедамі, і вы заўважыце, наколькі здаравейшымі стануць бацькі. А спартыўныя касцюмы, абутак, гаджэты і дадаткі для кантролю за станам здароўя вырашаць праблему падарункаў надоўга.

Для тых, хто ідзе ў нагу з часам

Зімовая прабежка — гэта выдатная магчымасць зрабіць эфектныя фота ў яркай спартыўнай экіпіроўцы на фоне казачных зімовых пейзажаў. І аператыўна падзяліцца імі з вашымі сябрамі або чытачамі вашага блога, выкарыстоўваючы мабільны інтэрнэт.

Для рамантыкаў

Сапраўдныя рамантыкі атрымліваюць асалоду ад няхуткага бегу па заснежаных алеях парку ў няяркім святле ліхтароў, сярод павольных сняжынак пад нягучную музыку з улюбёнага альбома. Стыльны флікер або святлоадбівальная паласа на вопратцы для такіх прабежак проста неабходныя. Па вяртанні неабходна надаць увагу скуры: лёгкае пачырваненне здыме крэм з эфектамі заспакаення і ўвільгатнення.

Для герояў

Тыя, хто да заняткаў зімовым бегам ставіцца як да сур'ёзных трэніровак, лічаць заснежаныя дарожкі добрым «трэнажорам» для развіцця сілы, трываласці і спрыту. Усё гэта развіваюць спускі, засыпаныя сумётамі і схаваныя пад снежным покрывам няроўнасці трасы, дзякуючы якім апорна-рухальны апарат набывае дадатковую нагрузку. Адно з папулярных практыкаванняў зімовага сезону для знатакоў: бег пад снегападам — старайцеся утоптваць снег на дарожцы хутчэй, чым той падае. Гэта добрая трэніроўка для цягліц сцягна.

Для аздараўлення

Легендарны шведскі бягун Гундэр Хег у 18 гадоў перахварэў на пнеўманію, ускладненую інфекцыяй. І калі паўстала пытанне пакінуць вялікі спорт, ён ад ашчадных трэніровак у зале перайшоў да заняткаў бегам на марозным паветры, каб умацаваць аслабленыя хваробай лёгкія. У выніку зімовых трэніровак на заснежаных прасторах паўночнай Швецыі да лета спартсмен вярнуўся ў сусветную лігу чэмпіёнаў і ўстанавіў 10 сусветных рэкордаў за 82 дні. Ён адзначаў, што менавіта зімовыя трэніроўкі на свежым паветры навучылі яго адчуваць магчымасці свайго цела і неадкладна рэагаваць на яго патрэбы.

Парада прафесіянала

Да ўсяго вышэйапісанага далучаецца доктар Марк Кукузела, двойчы пераможца марафону ВПС ЗША, цяперашні галоўны медыцынскі кансультант гэтай гонкі. Эксперт па здаровым бегу, ён сам прабег больш за 60 марафонаў і сёлета плануе ўзяць удзел яшчэ ў двух.

Доктар сцвярджае, што менавіта зімовыя трэніроўкі на свежым паветры дапамагаюць развіваць як фізічную сілу, так і сілу духу, а таксама ўстойлівасць. Марафонец перакананы: бегаць у халодную пару года карысна і зусім бяспечна, калі вы правільна апранутыя, выбралі бяспечную трасу і сочыце за самаадчуваннем.

Асабліва Марк раіць асцярожна ставіцца да жадання бегаць хутчэй. Доктар настойліва рэкамендуе падтрымліваць тэмп, які дазваляе весці лёгкую гутарку або напяваць песеньку. Калі дыханне абцяжарана — вы перастараліся, сцвярджае спецыяліст, і ніякай рэальнай карысці такая нагрузка не прынясе.

Бег зімой развівае ўсе групы цягліц, дорыць аэробную нагрузку, павышае вынослівасць усяго арганізма. Ён вучыць слухаць сваё цела і клапаціцца пра яго з задавальненнем.

***

9—11 лютага ўпершыню ў халодную пару года пройдзе маштабная бегавая ініцыятыва #velcombegom «Зімовыя бегавыя гульні». Кожны ахвотны беларус у любым пункце свету зможа ўнесці свой уклад у дабрачыннасць, прабегшы на вуліцы ці на бегавой дарожцы ў фітнес-цэнтры любую колькасць кіламетраў. velcom будзе залічваць камандныя вынікі прабежак на адкрытым паветры і ў памяшканнях і кожны кіламетр каманды-пераможцы будзе роўны 2 BYN, а за кіламетр другой каманды velcom пералічыць 1 BYN на рахунак Паралімпійскага камітэта Беларусі. Сабраныя грошы будуць накіраваны на рэканструкцыю спецыяльнага стадыёна ў г. Маладзечна для школ-інтэрнатаў для дзяцей з парушэннямі зроку і з праблемамі апорна-рухальнага апарату.

 

Каментары1

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →