Як стала вядома «Нашай Ніве», страціў пасаду начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар.
Як патлумачылі «Нашай Ніве» крыніцы, Яўчар зняты за «агулам незадавальняючую работу», але, маўляў, апошняй кропляй стаў ягоны крэатыў з відэа, на якім падлетак выбачаўся перад скульптурай гарадавога.
Чытайце: Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА
«Падлетак рэальна існаваў, але ідэя зрабіць з гэтага спектакль прыйшла менавіта прэс-сакратару. Гэтае відэа і наступныя рэакцыі раз'юшылі міністра Шуневіча», — сказалі крыніцы.
Сам Яўчар у размове з «Нашай Нівай» сказаў, што цяпер знаходзіцца ў адпачынку, пасля выхаду з якога будзе зразумела, ці працягне ён службу ў МУС.
Цяпер ягоныя абавязкі выконвае Віктар Новікаў.
Начальнікам інфармацыйнага ўпраўлення Георгій Яўчар адпрацаваў трохі больш за паўгода.
Неўзабаве пасля апублікавання гэтай інфармацыі Яўчар паведаміў у сваім фэйсбуку, што «сышоў па выслузе гадоў» і «прыняў рашэнне сам».
Каментары