Здарэнні2626

На Новы год сышоў з жыцця ўладальнік фэнтэзі-хутара Літоўка пад Навагрудкам. Магчыма, гэта самагубства

Як стала вядома «Нашай Ніве», трагедыя здарылася 1 студзеня ў яго навагрудскай кватэры. Новы год Сяргей Коваль, вядомы пад мянушкай «Француз», святкаваў адзін.

Аператыўная група міліцыі выехала на месца здарэння пад вечар.

У сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» час ягонага апошняга заходу пазначаны як 11.49.

Што менавіта адбылося ў дзень Новага года, пакажа следства і экспертыза.

Прадпрымальнік Сяргей Коваль ператварыў Літоўку ў фантасмагарычнае месца. Там былі расстаўленыя вычварныя скульптуры, а інтэр'еры будынку былі нібы перанесеныя з фільма містычных жахаў. Мінулай восенню Коваль абвясціў пра закрыццё сядзібы. Прычыны такога кроку былі да канца не ясныя.

«Я атрымліваю шматлікія скаргі ад людзей, — тлумачыў ён «Нашай Ніве». — Людзі розныя — меркаванні розныя. Я іх не асуджаю. Гэта іх погляд. Але і змагацца няма сіл. Мяне абвінавачвалі ў сатанізме, у дрэнным уплыве на моладзь, і на тое, што на возеры з-за гасцей сядзібы пастаянныя п'янкі. Калі ўжо ваяваць, то за. Я супраць не ваюю. Цяпер на вароты павесіў замок. Не ведаю, што буду рабіць далей».

Незадоўга да таго, як гэта стала вядома, быў арыштаваны Дзмітрый Бондар, сябар Коваля — эксцэнтрычны самаабвешчаны святар, які абвясціў сябе «біскупам свету». Ягоная «рэзідэнцыя» месцілася ў Літоўцы. Прайшла інфармацыя, што Бондара вінавацілі ў заражэнні чалавека СНІДам.

«Як бы ні было і што б не пісалі, гэты чалавек зрабіў шмат для Наваградка, — напісаў карыстальнік сацсетак пад нікам Якаў Фаміч. — Як мінімум, цэлае пакаленне вырасла ў яго шмотках. Пабудаваў шыкоўны будынак у Літоўцы і акультурыў тое балота, якое, ужо праз пару гадоў зарасло б. У кожнага хапае ў шафе дзярма, але ніхто не шануе, калі чалавек робіць добрае, — выключная рыса саўкоў, — піша Якаў Фаміч і дадае. — Зямля пухам яму, хоць асабіста і не знаёмыя».

Чытайце таксама: Гаспадар закрытага хутара Літоўка: Мясцовыя жыхары вінавацілі мяне ў сатанізме

Сілавікі затрымалі мужчыну з Наваградка, які называў сябе «старакаталіцкім ксяндзом» і вёў эпатажны інстаграм

Каментары26

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

Стала вядома, колькі сёлета давядзецца заплаціць за натуральную навагоднюю ялінку1

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна1

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →