Свет55

З Украіны за прарасійскую дзейнасць выслалі беларуса Паўла Карназыцкага, які ў 90-я быў агентам КДБ у апазіцыі

Фота: tvc.ru.

Служба бяспекі Украіны вінаваціць грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага ў распаўсюджанні «антыўкраінскай прапаганды», паведаміла прэс-служба СБУ. Пры канцы 90-х Карназыцкі эміграваў і прызнаўся, што быў завербаваны беларускім КДБ для збору інфармацыі на актывістаў апазіцыі (тады ён узначальваў Маладую Грамаду). 

СБУ сцвярджае, што Карназыцкі, які пражываў ва Украіне нелегальна, пашыраў фэйкавую інфармацыю. У прыватнасці, «падчас выступаў на некаторых тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў прызнаныя міжнароднай супольнасцю доказы прысутнасці войскаў краіны-агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны», гаворыцца ў паведамленні.

Таксама Карназыцкага вінавацяць у тым, што ён «неаднаразова публікаваў антыўкраінскія матэрыялы на медыя-рэсурсах, падкантрольных тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР».

Старшыня СБУ Васіль Грыцак адзначыў, што пасля ўвядзення абмежаванняў на ўезд расійскіх грамадзян ва Украіне спецслужбы РФ ўсё часцей прыцягваюць да правакацый замежнікаў. «Дзейнасць падобных праплочаных Расіяй прапагандыстаў ставіць пад пагрозу не толькі нацыянальныя інтарэсы Украіны, але і супярэчыць заканадаўству краіны іх паходжання», — адзначыў старшыня СБУ.

2 студзеня 2019 Карназыцкага прымусова вярнулі ў Беларусь з забаронай уезду ва Украіну тэрмінам на тры гады.

Паўлу Карназыцкаму 43 гады, ён скончыў БДУ, актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 1990-х, быў лідарам моладзевай арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Пасля прызнаўся, што быў завербаваны КДБ і працаваў на спецслужбы пад псеўданімам «Ралан». Ад канца 1990-х жыў ва Украіне, дзе заснаваў інфармацыйны партал glavnovosti.com.

На сайце Korrespondent.net прэзентаваў сябе як «журналіст і багаслоў. Патрыёт Украінскай Русі. Палітычны аглядальнік».

Каментары5

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе13

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →