Грамадства2828

У Лідзе паставяць помнік Гедыміну — стала вядома, як ён будзе выглядаць ВЫЯВЫ

Усталююць яго на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

У Лідзе, каля сцен старажытнага замка, усталююць трохтонны бронзавы помнік заснавальніку горада - вялікаму князю Гедыміну. Адкрыццё помніка плануецца ў верасні і будзе прысвечана 75-годдзю Гродзенскай вобласці, паведамляе «Гродзенская праўда».

- Гэта будзе статуя на высокім пастаменце, князь у вобразе вершніка на кані, і ўсталююць яе на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка, —

распавядае намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк. — Праект рэалізуецца выключна за кошт пазабюджэтных, бязвыплатных (спонсарскіх) ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, у тым ліку заробленых на суботніках.

Ідэя ўсталявання помніка ўзнікла некалькі гадоў таму. 2 кастрычніка 2017 года рашэннем Лідскага раённага выканаўчага камітэта быў абвешчаны конкурс на стварэнне помніка «Заснавальнік замка - князь Гедымін».

Прафесійнае журы з удзелам вядучых скульптараў, архітэктараў і гісторыкаў, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства культуры і ўладаў Ліды абрала пераможцу: сумесны праект сталічных скульптараў Сяргея Аганава і Вольгі Нячай у супрацоўніцтве з архітэктарам Сяргеем Багласавым.

— На апошнім пасяджэнні мастацкай рады аўтары прадставілі рабочую мадэль помніка ў маштабе 1:4, якая была прынятая адзінагалосна, - распавядае Наталля Леўшунова, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама. - Цяпер яе перавозяць на Мінскі мастацкі камбінат, дзе да красавіка вырабяць помнік у мяккім матэрыяле ў поўную велічыню. І толькі потым, пасля зацвярджэння мастацкай радай, выльюць з бронзы.

Па словах мастака Сяргея Аганава, Які стварыў Войта на Ратушнай плошчы ў Мінску і Настассю Слуцкую ў Слуцку, помнік Гедыміну — аб'ект міжнароднага маштабу. Вобраз вялікага князя будзе максімальна адпавядаць гістарычнай праўдзе.

Паставяць трохтонную бронзавую скульптуру на пастамент з граніту Ладажскага радовішча барвова-шэрага колеру. Усталяваць помнік плануюць у жніўні, а адкрыць - у верасні на свяце горада.

— Гэта даніна павагі да гістарычнай асобы і дзяржаўнага дзеяча, які змог аб'яднаць мультыкультурнае і рознамоўнае Вялікае Княства Літоўскае, - падкрэслівае Віктар Пранюк. - Ён з'яўляўся адным з самых яскравых прыкладаў мудрага кіраўніка-патрыёта, сімвалізуе справядлівасць і адзінства.

Каментары28

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску23

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску23

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →