Навука і тэхналогіі

На кухнях рэстаранаў хуткага харчавання ўсё часцей з’яўляюцца робаты

На фоне недахопу працоўнай сілы сеткі хуткага харчавання супрацоўнічаюць са шматлікімі стартапамі, каб аўтаматызаваць працэс на кухні.

Фота TechRepublic

У адным з рэстаранаў папулярнай амерыканскай сеткі хуткага харчавання White Castle ужо год працуе незвычайны работнік з выключнай працаздольнасцю — кухар-робат Фліпі. Ён працуе 23 гадзіны на суткі (адна гадзіна вылучаецца на чыстку) і забяспечвае цэлы рэстаран бульбай фры.

Рука прамысловага робата, абцягнутая тлушчанепранікальным рукавом, рухаецца па рэйцы, прымацаванай да столі і самастойна падымае і апускае кошыкі з бульбай фры, калі яна прыгатуецца. Акрамя бульбы, Фліпі можа прыгатаваць большасць гарніраў рэстарана. Гэта значыць, што людзі, якія працуюць разам з робатам, маюць больш часу для ўзаемадзеяння з кліентамі, піша The Wall Street Journal.

White Castle настолькі задаволены працай Фліпі, што, разам з яго вытворцам Miso Robotics, плануе выпусціць палепшаную версію робата і распаўсюдзіць яго ў іншых рэстаранах сеткі.

У рэстаранах і гатэлях свету апошнім часам назіраецца недахоп працоўнай сілы. Усё больш людзей задаюцца пытаннем, ці варта ўладкоўвацца ў сферу грамадскага харчавання з пазменным графікам, адносна нізкім заробкам і высокай фізічнай нагрузкай. Гэта вымушае прадпрымальнікаў выкарыстоўваць кіёскі самаабслугоўвання і аптымізоўваць анлайн-замовы. Аднак кіраўнікі гэтай галіны спрабуюць вырашыць больш складаную праблемы: аўтаматызаваць непасрэдна вытворчасць прадуктаў харчавання.

Рэстараны хуткага харчавання ўжо даўно выкарыстоўваюць аўтаматызацыю ў той ці іншай форме на сваіх кухнях. Але тая тэндэнцыя, якая назіраецца цяпер, іншая. У эпоху пандэміі, калі значна вырас попыт на вынас і дастаўку, рэстаратары пачалі разглядаць новыя, яшчэ больш дасканалыя тэхналогіі.

Адна з галоўных праблем, з якой сутыкаюцца інжынеры пры аўтаматызацыі прыгатавання ежы, у тым, што ежа не падобная да металічных панэляў, з якімі прасцей навучыць робатаў працаваць, напрыклад, на аўтамабільным заводзе.

«Сапраўдная складанасць у тым, каб стварыць машыну, якая б магла кіраваць рэчывам, што пастаянна дэфармуецца ў працэсе прыгатавання», - сцвярджае Барні Раг, выканаўчы дырэктар лонданскай кампаніі Karakuri robotics, якая распрацоўвае рабатызаваную сталовую ў адной з кавярань. Да гэтага яшчэ дадаюцца праблемы бяспечнага абыходжання з харчовымі прадуктамі і пастаянны змены тэмператур падчас працэсу прыгатавання.

Аднак робат Каракуры можа прыгатаваць самыя розныя стравы, дзе трэба змяшаць прадукты ў місцы. Сваёй рабатызаванай рукой Каракуры змешвае розныя інгрыдыенты ў адпаведнасці з патрэбным рэцэптам.

Па такім жа прынцыпе працуе і робат Beastro ад ізраільскай кампаніі Kitchen Robotics, толькі выглядае ён інакш. Beastro напаўняе міскі патрэбнымі інгрыдыентамі і самастойна перадае іх на стужку, дзе ежа працягвае гатавацца.

Вытворцы кухоннай рабататэхнікі арыентуюцца на тое, каб гадзіна працы робата-кухара абыходзілася танней, чым людзей, якіх ён замяняе. Робата Beastro можна арандаваць за 7500 тысяч даляраў у месяц, у тым ліку забяспечваецца яго тэхнічнае абслугоўванне. Адзін робат можа замяніць працу 2-3 чалавек.

Del Taco, сетка з прыкладна 600 мексіканскіх рэстаранаў хуткага харчавання, супрацоўнічае з Miso Robotics, каб стварыць робата, які б мог самастойна разліваць напоі. Гэта паскорыць хуткасць выканання замоў, бо сістэма будзе аўтаматычна браць кубак, выбіраць патрэбны напой, дадаваць лёд і аддаваць людзям.

На сёння аўтаматызацыя кухні разглядаецца рэстаратарамі як магчымасць сэканоміць грошы і час. Таму гэта тэндэнцыя сведчыць пра будучыню, дзе гатаваць і падаваць ежу будуць у многіх выпадках робаты.

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць14

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць14

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →