МУС выявіла больш за 200 чалавек, якія негатыўна выказаліся пра загінулага супрацоўніка КДБ
Пра гэта ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Паводле яго слоў, МУС запусціла спецыяльны бот, куды можна было паведамляць аб такіх каментарах. Паступіла каля 2000 зваротаў.
Валанцёрам на цяперашні момант вядомыя каля 120 прозвішчаў затрыманых меркавана за каментары ў інтэрнэце. Верагодна, гэта лічба можна значна павялічыцца.
Таксама быў затрыманы журналіст КП Генадзь Мажэйка, які пісаў нататку пра Андрэя Зельцэра.
Каментары