Улада

«Беларуская прапаганда б'е няўлад». Распыталі расійскага палітолага, ці варта чакаць рэакцый на кпіны ў адрас Пуціна з дзяржТБ

На беларускім дзяржаўным тэлебачанні патролілі Уладзіміра Пуціна: у эфіры намякнулі, што ён разам з іншымі прэзідэнтамі, у адрозненне ад Лукашэнкі, хаваўся падчас COVID ад народа «па бункерах» і карыстаўся ботаксам. Вельмі хутка аўтар выказванняў Яўген Пуставы пачаў апраўдвацца тым, што нібіта меў на ўвазе Байдэна, а не Пуціна і ўвогуле «топіць за сяброўства з Расіяй». Але гэта ўжо не першая перапалка паміж расійскай і беларускай прапагандай, дзе кожны бок імкнецца пакрытыкаваць ці патроліць апанента.

Папрасілі расійскага палітолага Івана Прэабражэнскага пракаментаваць, ці цягне гэта на медыяскандал і ці чакаць наступстваў (ці хаця б новых «серый» з узаемнымі кпінамі).

Іван Прэабражэнскі, палітолаг

Эксперт лічыць, што расійская прапаганда атрымала карт-бланш на крытыку Лукашэнкі ў СМІ акурат пасля сітуацыі з закрыццём «Камсамолкі» і затрыманнем журналіста выдання Генадзя Мажэйкі. 

«Да 2020 года ў Расіі быў поўны дазвол на крытыку Лукашэнкі. Пасля таго ж, як у канцы 2020-га Пуцін канчаткова зрабіў стаўку на Лукашэнку, з Крамля былі вычышчаныя людзі, якія выступалі за тое, каб рабіць нейкія альтэрнатыўныя стаўкі ў Беларусі, ствараць хай прарасійскую, але апазіцыю. Адпаведна была ўведзеная забарона на крытыку Лукашэнкі, і яна досыць выразна выконвалася. Цяпер жа на ўзроўні кіраўніцтва расійскай прапаганды гэтая забарона нанова знятая.

Сітуацыя з «КП» выклікала вялікае раздражненне: адна справа — сумесна затрымліваць апазіцыянераў у Маскве, а зусім іншая, калі Лукашэнка і яго сілавікі напрамую дамаўляюцца з расійскімі спецслужбамі, абыходзячы Крэмль. Гэта нанесла шкоду, перш за ўсё, блоку крамлёўскай прапаганды: ускладніла адносіны з тым жа Уладзімірам Сунгоркіным і агулам з «Камсамолкай», якая з’яўляецца вельмі ўплывовым і важным выданнем у Расіі».

На думку Івана Прэабражэнскага, менавіта жаданне абараніць інтарэсы свайго выдання, адпомсціць за яго дасяжным шляхам прывяло да порцыі крытыкі на адрас Лукашэнкі ў расійскіх СМІ: 

«На ўзроўні каардынатара расійскай прапаганды (хутчэй за ўсё, Аляксея Громава, першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта), ёсць памкненні выканаць нефармальныя абавязкі перад «Камсамолкай» — вельмі чытанай расійскай газеты, важнай для прапаганды, якую ў тым ліку чытае Пуцін. Праз выступы ў СМІ яны імкнуцца неяк абараніць інтарэсы Сунгоркіна.

Беларуская прапаганда, якая дрэнна счытвае сігнал і не разумее, адкуль ідзе ўдар (яна, відавочна, не верыць, што расійская прапагандысцкая сістэма можа працаваць сама, без каманды з самага верху), пачынае адказваць. Але адказвае і б'е няўлад, занадта высока: «Калі вы сябе паводзіце дрэнна, мы пра Пуціна можам вось такія брыдоты сказаць!» У выніку атрымліваецца перакрыжаваная лаянка».

Дадатковым фактарам інфармацыйных атак, на думку эксперта, можа быць незадаволенасць расійскага ўрада палітыкай Лукашэнкі па інтэграцыі: нягледзячы на падпісанне ўсіх пагадненняў, у рэальнасці яны пакуль не працуюць.

Чаму сітуацыя з «Камсамолкай» не мела больш жорсткай рэакцыі, калі яна закранула інтарэсы Крамля?

«Мне падаецца, тут Пуцін проста выконвае сваю традыцыйную ролю: мадэратара, які выходзіць на арэну толькі ў апошні крытычны момант. На сёння Лукашэнка і сілавікі — гэта адзін умоўны клан, другі — Сунгоркін, Громаў і іншыя бачныя прапагандысты.

У выпадку, калі пад Пуціным адбываецца канфлікт розных кланаў і сітуацыя не крытычная, ён не будзе ўмешвацца і скажа: разбірайцеся самі. Хутчэй за ўсё, так і адбылося. Ëн мог выказаць нейкую незадаволенасць Лукашэнку асабіста, той патлумачыў матывацыю, а пасля Пуцін дыстанцыяваўся.

Сёння зноў можна нападаць на Лукашэнку, але жорсткай рэакцыі на яго дзеянні не будзе да таго часу, пакуль нехта не патлумачыць Пуціну, чаму яны пагражаюць асабіста яму. Гэтая сітуацыя, відавочна, яму персанальна не пагражае».

Тое самае, лічыць суразмоўца, будзе і з кпінамі на адрас Пуціна з беларускага тэлебачання: наўрад ці на іх вырашаць звяртаць увагу, бо ў іх адсутнічае відавочная пагроза (самому Пуціну наўрад ці данясуць пра гэта).

«Пакуль мы проста назіраем разборкі паміж пэўнымі кланамі. Тэарэтычна можна ўявіць, што асабістыя сваркі пяройдуць на міждзяржаўны ўзровень, але выключна тады, калі Лукашэнка і Пуцін не дамовяцца на асабістым узроўні. Калі мы кажам пра персаналісцкія аўтарытарныя (калі нават не таталітарныя) рэжымы, то канфлікт дзяржаў магчымы толькі на ўзроўні канфліктаў дзейных лідараў. На жаль, толькі іх меркаванні працуюць на паляпшэнне ці пагаршэнне адносін дзвюх дзяржаў», — рэзюмуе Іван Прэабражэнскі.

Аналітык Арцём Шрайбман выказаўся пра кейс з тэлеканалам СТБ, вядоўца якога нечакана пачаў кпіць з Пуціна

Каментары

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску19

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску19

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →