Аўто

У мінчука хочуць канфіскаваць аўто за парушэнне, здзейсненае яшчэ да таго, як ён яго купіў

Мінчук Юрый можа пазбавіцца свайго Peugeot 406, які ён купіў у 2018 годзе, паведамляе av.by. Як аказалася, правапарушэнне здзейсніў нават не папярэдні ўладальнік, а прыяцель пазамінулага гаспадара машыны. Вось толькі адказваць прыходзіцца цяперашняму гаспадару.

У першы раз Юрыю патэлефанавалі з аддзела прымусовага выканання праз паўгода пасля куплі. І сказалі, што машына пад арыштам, яе забяруць на карысць дзяржавы. Ён не паверыў, папрасіў даслаць позву, але пасля гэтага больш яго ніхто не турбаваў.

Тое, што гэта не розыгрыш, стала зразумела ў красавіку мінулага года, калі аўтамабіліста выклікалі ў АБЭЗ Фрунзенскага РУУС. Там яму і сказалі, што на яго аўто ў 2016 годзе двойчы трапляўся п'яным нейкі Дзмітрый Х., на якога за гэта завялі крымінальную справу і суд пастанавіў канфіскаваць аўто.

Дарэчы, сам парушальнік не быў гаспадаром машыны. Пакатацца яе ён браў у сябра, Сяргея, які памёр пяць гадоў таму. У спадчыну ўступіла яго маці, якая памерла праз некаторы час пасля продажу аўто Юрыю.

І вось, на пачатку гэтага года мужчыну зноў патэлефанавалі з АПВ, сказаўшы, што машыну яму прадаваць нельга, як забаронена і выязджаць за мяжу. На пытанне, чаму справу не давялі да канца ў 2018 годзе, судовы выканаўца адказаў, што вінаваты змяніў нумар тэлефона і яго нельга было знайсці. Гэта пры тым, што Юрый ездзіў на машыне пастаянна і нават трапляў на камеры фіксацыі хуткасці.

У гэтай гісторыі ёсць шмат пытанняў. Напрыклад, чаму машыну не канфіскавалі ў 2016 годзе, адразу пасля вердыкту суда? І як наогул яе забралі са штрафстаянкі, а потым яшчэ і прадалі? Выходзіць, машыну не занеслі ў базу канфіскаваных? Але хто вінаваты ў гэтай нядбайнасці?

Цяпер Юрый чакае вырашэння свайго пытання. І не факт, што машыну пакінуць яму, каментуе адвакат Дзмітрый Дзятчык. А яшчэ аўтаўладальнік разважае, маўляў, добра, што яго машына 1999 года і каштуе каля дзвюх тысяч даляраў. Але як будзе ўліпнуць у такую гісторыю таму, хто патраціць на яе 10 або 30 тысяч?

Дарэчы, калі ў Юрыя канфіскуюць машыну, ён можа звярнуцца ў суд, каб спагнаць грошы, патрачаныя на куплю Peugeot. Вось толькі з каго іх спаганяць, калі ўсе памерлі? Можа быць, кажа адвакат, такі «сюрпрыз» зваліцца на галаву спадчыннікам.

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →